ru by

Адрас адміністрацыі:
246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай:
8-(0232) 28-48-00
E-mail: (для зваротаў грамадзян) cenadm@cenadm.gov.by
(для дзелавой перапіскі) oir@cenadm.gov.by

Цэнтральны раён
Цэнтральны раён
Галоўная / Эканоміка / Інфармацыя аб выніках работы гаспадарчага комплексу раёна

Інфармацыя аб выніках работы гаспадарчага комплексу раёна

Інфармацыя
аб выніках работы гаспадарчага комплексу раёна ў студзені-сакавіку 2022 года

На прадпрыемствах (ва ўстановах) раёна задзейнічана ў прамысловасці - 5313 чалавек, будаўніцтве - 851, аптовым і рознічным гандле - 2973, транспартнай дзейнасці, паштовай і кур'ерскай дзейнасці - 1280, сферы інфармацыі і сувязі - 1004, адукацыі - 5753, ахове здароўя і прадастаўленне сацыяльных паслуг - 6643, індывідуальных прадпрымальнікаў налічваецца больш за 3,5 тыс. чал.
Па стане на 1 красавіка 2022г. у раёне ажыццяўляюць дзейнасць каля 6 тыс. суб'ектаў гаспадарання, з іх - 2,3 тыс. малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Вытворчасцю прамысловай прадукцыі ў раёне занята 14 прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці. Найбольшую ўдзельную вагу займаюць прадпрыемствы харчовай і лёгкай прамысловасці, у іх ліку СП ААТ "Спартак", "ААТ "Гомельхлебпрам", філіял "Гомельскі камбінат хлебапрадуктаў" ААТ "Гомельхлебапрадукт", СТАА "Інгман марожанае", ААТ "8 сакавіка", ААТ " Камінтэрн».
Аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі, у тым ліку кошт давальніцкай сыравіны, у студзені-сакавіку 2022 года склаў 119 млн. рублёў, тэмп росту ў фактычных цэнах склаў 111,2% да студзеня-сакавіка 2021 года.
Фінансавы вынік раёна фарміруюць 87 арганізацый раёна.
Па прадпрыемствах і арганізацыях раёна ў студзені-сакавіку 2022 года выручка ад рэалізацыі склала 1116 млн. рублёў або 1102% да студзеня-сакавіка 2022 года пры тэмпе росту сабекошту 110,2%.
Прыбытак ад рэалізацыі тавараў у студзені-сакавіку 2022 года па раёне склаў 44 млн. рублёў і вырас у параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года на 10 працэнтных пунктаў. Атрыманы чысты прыбытак у памеры 18 млн. рублёў.
Рэнтабельнасць продажаў па раёне ў студзені-сакавіку 2021 года склала 3,9%, у тым ліку ў прамысловым сектары - 3,4%, гандлі - 3,8%.
Як вынік, забяспечаны рост намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы. Так, у студзені-сакавіку 2022 года яе ўзровень склаў 1279,1 руб. (прырост да студзеня-сакавіка 2021 года - 11,4 п.п.), у т.л. у сакавіку 2022 года - 1313 руб. (прырост - 12,2 п.п.).
Экспарт тавараў па раёне ў студзені-сакавіку 2022 года склаў 18 млн. дол.
Экспарт паслуг па раёне ў студзені-сакавіку 2022 года склаў 13 млн. дол.
Прадукцыя прамысловых прадпрыемстваў паспяхова пастаўляецца больш як у 30 краін свету.
У студзені-сакавіку 2022 года асвоена звыш 41 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал.
Колькасць наваствораных арганізацый у студзені-сакавіку 2022 года склала 37 адзінак.