Прывітанне
Вітаем вас у якасці наведвальнікаў афіцыйнага сайта адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Гомеля.
Вітаем Вас у якасці наведвальнікаў афіцыйнага сайта адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Гомеля. З яго дапамогай Вы зможаце даведацца пра самае цікавае ў гісторыi раёна, атрымаць інфармацыю пра яго прамысловы комплекс, сацыяльна - культурнае развіццё, стан вучэбнай і спартыўна - аздараўленчай базы.
Мы даём Вам магчымасць адкрыць раён як эканамічна развітую і добраўпарадкаваную адміністрацыйную адзінку горада Гомеля. Сайт дае нам магчымасць аператыўна інфармаваць Вас аб рабоце ўсіх аддзелаў, упраўленняў і службаў адміністрацыі. Тут Вы знойдзеце адказы на многія пытанні, якія Вас цікавяць. Вы можаце задаць любое пытанне ці даслаць сваю прапанову на адрас электроннай пошты адміністрацыі і атрымаць кампетэнтны і аператыўны адказ адпаведных аддзелаў і службаў.
Адкрытасць і даступнасць інфармацыі - адно з важных умоў развіцця паспяховага грамадства. Мы стараемся рабіць усё, каб праца аддзелаў і службаў адміністрацыі Цэнтральнага раёна была зразумелай і адкрытай. Спадзяёмся, што наведванне нашага сайта стане для Вас карысным, мы зможам абмяняцца думкамі па найбольш важных пытаннях і весці канструктыўны дыялог. У гэтым мы бачым сваю асноўную задачу і спадзяёмся на плённае супрацоўніцтва.