20 2022
"Лета, адпачынак, праца, бяспека" - дыялогавая пляцоўка прайшла сёння ў Цэнтральным раёне
20 ліпеня на базе ДП “Цэнтральнае” адбылася сустрэча прадстаўнікоў адміністрацыі Цэнтральнага раёна, кіраўніцтва прадпрыемства са студэнцкім атрадам УА “Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў ім. Н.Ф.Сакалоўскага».
На сустрэчы прысутнічалі:
- намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі - Камарова Алена Віктараўна
- намеснік дырэктара ДП "Цэнтральнае" па ідэалагічнай рабоце і агульных пытаннях - Шаўцова Ларыса Аляксееўна
- ачальнік планава-эканамічнага аддзела ДП «Цэнтральнае» - Хадановіч Ірына Пятроўна
- вядучы інжынер аддзела аховы працы ДП «Цэнтральнае» - Анісім Сямён Мікалаевіч
Сустрэча праходзіла ў фармаце дыялогу, падчас якога ўдзельнікі абмяркоўвалі актуальныя пытанні захавання тэхнікі бяспекі на працоўным месцы і ў побыце, прафілактыкі гібелі людзей ад знешніх прычын. Асаблівая ўвага была ўдзелена аплаце працы па здзельных расцэнках за выкананыя работы.
Кіраўніцтвам прадпрыемства адзначана высокая якасць і адказны падыход рабят да работы, а ад майстроў участкаў паступіла прапанова да далейшага супрацоўніцтва.