Цэнтральны раён з'яўляецца буйным адукацыйным і навуковым цэнтрам Гомеля. Тут сканцэнтравана значная частка навуковых і навучальных устаноў горада. У іх ліку: УА "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны", УА "Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт".
Сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы:
- Філіял «Гомельскі дзяржаўны дарожна-будаўнічы каледж імя Ленінскага камсамола Беларусі» УА «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі»;
- Філіял УА БДТУ «Гомельскі дзяржаўны політэхнічны каледж";
- УА "Гомельскi дзяржаўны аграрна-эканамiчны каледж";
- УА "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С.Выгоцкага";
- УА "Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага";
- Гомельскi каледж - фiлiял УА "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт транспарту";
- УА "Гомельскi дзяржаўны медыцынскi каледж";
- УА "Гомельскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй рачнога флоту";
- УА "Гомельскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву";
- УА "Гомельскi дзяржаўны абласны лiцэй".
На тэрыторыі раёна знаходзяцца 2 гімназіі, 11 сярэдніх школ, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, абласны палац творчасці дзяцей і моладзі "Юнацтва".
Развіццё адукацыйнай сістэмы раёна арыентавана на максімальнае задавальненне адукацыйных запытаў студэнтаў і навучэнцаў і накіравана не толькі на павышэнне якасці адукацыі, але і на выхаванне ўсебакова развітой гарманічнай асобы. Першай прыступкай сістэмы адукацыі з'яўляецца дашкольная адукацыя, якая прадстаўлена шматфункцыянальнай сеткай дашкольных устаноў і школай - садам «Ацiква».
Значны ўклад у паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ўносяць навукоўцы Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У.А.БЕЛАГА Нацыянальнай Акадэмii навук Беларусi і Інстытута лесу Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь. Цікавыя сучасныя распрацоўкі ствараюцца супрацоўнікамі праектных інстытутаў ААТ "Інстытут Гомельграмадзянпраект", ААТ «Інстытут Гомельпрамбуд».
Адкрыццё груп на беларускай мове навучання ў г. Гомелі
З 1 верасня 2018 года ў дзяржаўных установах адукацыі " Яслі-сад №160 г. Гомеля "(вул. Косарава, 7), "Яслі-сад №161 г. Гомеля" (вул. Маневіча, 24а) адкрыты групы з беларускай мовай навучання.
Па пытаннях аб залічэнні дзяцей у дадзеныя групы неабходна звяртацца ў аддзелы адукацыі, спорту і турызму адміністрацый Савецкага i Чыгуначнага раёнаў г. Гомеля.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля размешчаны па адрасе: г.Гомель, вул. Ірынінская,9
Электронная пошта: centroo@mail.gomel.by
Графік асабістага прыёму грамадзян
у аддзеле адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Гомеля
Нумар тэлефона | Дзень тыдня | Час | Службовая асоба аддзела | Курыруе наступныя напрамкі |
343141 343107 |
серада | 14.00-20.00 | Начальнік аддзела Крылiсценка Людміла Уладзіміраўна | Усе напрамкі дзейнасці аддзела і ўстаноў адукацыі |
343126 | панядзелак среда |
14.00 - 20.00 8.00 -13.00 |
Галоўны спецыяліст аддзела Статкевіч Вікторыя Арсенцьеўна | Вучэбная дзейнасць, пытанні дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай і дадатковай адукацыі, спорту і турызму |
343105 | чацвер | 14.00-20.00 | Галоўны спецыяліст аддзела Гiзунова Вікторыя Міхайлаўна | Ахова дзяцінства, выхаваўчая праца |
340266 | кожная трэцяя серада месяца | 10.00-13.00, з 14.00- 18.00 | Старшыня РК Сазонава Наталля Валянцінаўна |
Кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы, ахова працы |