Інфармацыя па ахове працы
ГРАФІК
работы камісіі для праверкі ведаў кіраўнікоў і спецыялістаў па пытаннях аховы працы
на студзень-чэрвень 2023 года
Дата
проведения |
Время
проведения |
Место
проведения |
6 студзеня |
8:30 |
адміністрацыя Цэнтральнага раёна
г. Гомеля
(вул.
Білецкага, 10, актавая зала) |
20 студзеня |
8:30 |
3 лютага |
8:30 |
17 лютага |
8:30 |
3 сакавіка |
8:30 |
17 сакавіка |
8:30 |
7 красавіка |
8:30 |
21 красавіка |
8:30 |
5 мая |
8:30 |
19 мая |
8:30 |
2 чэрвеня |
8:30 |
16 чэрвеня |
8:30 |
Навучанне і праверка ведаў па пытаннях аховы працы
У адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове працы" кіраўнікі арганізацый, іх намеснікі, адказныя за арганізацыю аховы працы, галоўныя спецыялісты, кіраўнікі (спецыялісты) службаў аховы працы, члены камісій арганізацый, якія не знаходзяцца ў падпарадкаванні рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, іншай дзяржаўнай арганізацыі, падпарадкаванай Ураду Рэспублікі Беларусь, іншай арганізацыі, праходзяць праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў адпаведных камісіях мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Наймальнікі - фізічныя асобы (індывідуальныя прадпрымальнікі) праходзяць праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў камісіях мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Не пазней за месяц з дня назначэння на пасаду і перыядычна ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў, але не радзей за адзiн раз у тры гады, кіраўнікі і спецыялісты праходзяць праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў адпаведных камісіях. Для арганізацыі праверкі ведаў вышэйзгаданых асоб, зарэгістраваных у адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля, створана камісія адміністрацыi раёна для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы (г. Гомель, вул. Білецкага, 10, тэл.25-94-24). Камісія адміністрацыі раёна не аказвае метадычную дапамогу ў падрыхтоўцы да праверкi ведаў па пытаннях аховы працы.
Павышэнне кваліфікацыі работнікаў ажыццяўляецца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў 5 гадоў.
Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача па перападрыхтоўцы спецыялістаў па ахове працы на базе вышэйшых навучальных устаноў. Навучанне па пытаннях аховы працы можна прайсці ва ўстановах адукацыі. Напрыклад, у Цэнтры інжынернай адукацыі, аховы працы і прамысловай бяспекі УА "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны", размешчаныя па адрасе: 246050, г. Гомель, вул. Інтэрнацыянальная, 2; тэл.50-55-61, 50-53-98.
Інфармацыю аб пытаннях аховы працы, у тым ліку аб зноў прынятых нарматыўных дакументах, для ажыццяўлення практычнай работы па ахове працы ў арганізацыі можна атрымаць у часопісах:
• "Ахова працы і сацыяльная абарона";
• "Бібліятэка часопіса "Ахова працы";
• "Ахова працы".
Праверка ведаў у камісіі адміністрацыі раёна ажыццяўляецца па білетах у адпаведнасці з зацверджаным графікам правядзення экзаменаў.
Для праходжання праверкі ведаў па пытаннях аховы працы ў адміністрацыю раёна неабходна падаць заявы па форме.