ru by

Адрас адміністрацыі:
246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай:
8-(0232) 28-48-00
E-mail: (для зваротаў грамадзян) cenadm@cenadm.gov.by
(для дзелавой перапіскі) oir@cenadm.gov.by

Раніца, вул.Савецкая
Раніца, вул.Савецкая
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 2022

1 кастрычніка - Дзень пажылых людзей

 
Дзень пажылых людзей - свята для мудрых людзей элегантнага ўзросту. У гэты дзень асаблівая ўвага і пашана надаецца Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім людзям.
У рамках рэспубліканскай акцыі “Павага. Клопат. Адказнасць» установай «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» быў праведзены шэраг мерапрыемстваў:
дабрачынныя акцыі па аказанні валанцёрскай дапамогі пажылым грамадзянам, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні;
святочны канцэрт у аддзяленні дзённага знаходжання для пажылых грамадзян, падрыхтаваны ўдзельнікамі гуртка "Рапсодыя";
арганізаваны ўдзел наведвальнікаў аддзялення ў інтэлектуальным гарадскім турніры "Код нацыі". Па выніках турніру каманда Цэнтра "Фрыстайл" стала адным з пераможцаў;
складзены відэа-інтэрв'ю і нарысы аб жыцці людзей "залатога" ўзросту, павіншаваны юбіляры.
Таксама, прадстаўнікі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых грамадзян прынялі ўдзел у рэспубліканскім марафоне па скандынаўкай хадзьбе, у якім Якушэнка Мікалай Мікалаевіч заняў ганаровае II месца.
Супрацоўнікі Цэнтра прытрымліваюцца дэвізу: "Галоўнае, каб увага людзям шаноўнага ўзросту надавалася не толькі па святах, але і па загадзе сэрца". Валанцёры, арганізацыі і прадпрыемствы, якія жадаюць аказаць падтрымку адзінокім пажылым людзям, могуць прыняць удзел у дабрачыннай акцыі: 345741, 345770.