ru by

Адрас адміністрацыі:
246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай:
8-(0232) 28-48-00
E-mail: (для дзелавой перапіскі) oir@cenadm.gov.by

Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў
Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
14 2022

Дзень маці ў Цэнтральным

   Напярэдадні Дня маці ў Цэнтральным раёне адбылося культурна-асветніцкае мерапрыемства, якое сёлета набыло нестандартны фармат. 
  Прадстаўніцы ідэалагічнага актыву Цэнтральнага раёна, а па сумяшчальніцтве яшчэ і паспяховыя маці, адправіліся ў займальнае падарожжа па прасторах роднага краю. Дзякуючы адміністрацыі Цэнтральнага раёна, ЦРА ГА "Белая русь" і пры падтрымцы РУП "Гомельаблгаз" удзельніц чакала насычаная праграма ў такім блізкім, але не да канца знаёмым нам, гамяльчанам, горадзе Добруш. 
     Першым пунктам прызначэння стала Добрушская фарфоравая фабрыка. Магія вырабу фарфору заварожвала. Адкрыццём для многіх стала тое, што вытворчы працэс ад вырабу сыравіны (між іншым, экалагічна чыстай) і да выпуску гатовай прадукцыі ажыццяўляецца непасрэдна на заводзе. Многія вырабы вырабляюцца з удзелам ручной працы, і гэта дастаткова карпатлівая і зусім нялёгкая праца. 
   Далей дэлегацыя накiравалась на Добрушскую папяровую фабрыку "Герой працы". У музеі фабрыкі намеснік дырэктара па агульных пытаннях і кадравай палітыцы Мартынаў Аляксандр Мікалаевіч у захапляльнай форме распавёў пра дастаткова насычаны, цікавы, але ў той жа час няпросты лёс фабрыкі. Адкрыў старонкі гісторыі развіцця папяровай вытворчасці і расказаў аб яе стратэгічным значэнні для развіцця нашай краіны.
   Цяпло і гасцінна сустрэлі дэлегацыю прадстаўнікі творчай грамадскасці Добруша. Наведванне Добрушскага раённага палаца культуры ўразіла і ўбраннем, і прыгажосцю, і работамі мясцовых майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, і выступленнем Народнага мужчынскага вакальнага ансамбля Талака». 
   У Добрушскім краязнаўчым музеі ўдзельніцы сустрэчы пазнаёміліся з асноўнымі этапамі развіцця горада, яго вядомымі людзьмі, гісторыяй жыцця ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У знак павагі і памяці подзвігу дабрушаны ў тыя нялёгкія часы дэлегацыя ўсклала кветкі да мемарыяльнага комплексу "Памяць". 
    Дзень маці прыпадае на вялікае Царкоўнае свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Таму фінальным пунктам прызначэння стала наведванне Свята-Іаана-Кармянскага жаночага манастыра. У Храме Покрыва Прасвятой Багародзіцы пры манастыры захоўваюцца мошчы святога праведніка Іаана Кармянскага, які даруе здароўе і душэўную раўнавагу.
   Пакланіцца мошчам, памаліцца аб здароўі блізкіх і родных, аб міры ва ўсім свеце і насыціцца пазітыўнай энергетыкай гэтага выдатнага месца дапамаглі ігумення матухна Архелая і Іераманах Фядосій. 
   У выдатным настроі, з пазітыўнымі думкамі і новымі сіламі вярталіся дахаты ўдзельніцы гэтай невялікай, але вельмі займальнай "экспедыцыі".