ru by

Адрас адміністрацыі:
246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай:
8-(0232) 28-48-00
E-mail: (для дзелавой перапіскі) oir@cenadm.gov.by

Раніца, вул.Савецкая
Раніца, вул.Савецкая
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
24 2022

Змяненні ў ПДР для вадзіцеляў

 
З 27 кастрычніка 2022 г. у Беларусі абнаўляюцца правілы дарожнага руху*.


У ліку новаўвядзенняў для вадзіцеляў
Павелічэнне скорасці: па-за населенымі пунктамі на аўтамагістралях і дарогах для аўтамабіляў** - не больш за 120 км/гадз, для аўтобусаў - не вышэй за 100 км/гадз.
Новыя знакі, у тым ліку "Зона з абмежаваннем максімальнай скорасці руху" (да 30 км/гадз па пэўных тэрыторыях).
Перавага*** пешаходам у руху лічыцца прадастаўленай, калі адлегласць паміж транспартным сродкам і пешаходам, які набліжаецца (у момант перасячэння траекторыі руху) склала не менш як дзве паласы руху (пры іх наяўнасці).
Уступаць дарогу веласіпедыстам:
на нерэгулюемых пешаходных пераходах, веласіпедных пераездах;
на рэгулюемых пры адначасовым для вадзіцеляў і веласіпедыстаў дазваляльным сігнале святлафора.
Пры ўездзе на скрыжаванне з кругавым рухам падача сігналу павароту не праводзіцца.
Абавязковае блізкае святло фар у светлы час сутак: з 25 мая па 5 чэрвеня і з 25 жніўня па 5 верасня штогод.
Трэба памятаць: той, хто перамяшчаецца на сродку персанальнай мабільнасці (СПМ), лічыцца пешаходам!
*Указ Прэзідэнта Беларусі ад 18.04.2022 г. № 145 "Аб удасканаленні арганізацыі дарожнага руху".
**легкавым аўтамабілям і грузавым аўтамабілям з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 т, матацыклам, але не на ўсіх загарадных дарогах.
***перавага - права на першачарговы рух у намечаным напрамку адносна іншых удзельнікаў дарожнага руху.

Крыніца: ДАІ МУС, указ Прэзідэнта Беларусі ад 18.04.2022 г. № 145.