ru by

Адрас адміністрацыі:
246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай:
8-(0232) 28-48-00
E-mail: (для зваротаў грамадзян) cenadm@cenadm.gov.by
(для дзелавой перапіскі) oir@cenadm.gov.by

Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў
Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
27 2022

Намеснік старшыні аблвыканкама сустрэўся з педагагічнай грамадскасцю Гомельскага раёна

   Галоўнай тэмай абмеркавання сталі будучыя змены ў частцы здачы выпускных школьных іспытаў, уступных іспытаў у ВНУ і формы іх правядзення. Намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Прывалаў у пачатку сустрэчы нагадаў: з кожным годам патрабаванні да педагогаў павышаюцца, аўтарытэт настаўніка павінен заставацца непарушным.
   Калі ёсць ініцыятыўныя бацькі, то іх трэба актыўна прыцягваць да школьнага жыцця, магчыма, яны прапануюць новую арганізацыю адукацыйнага ці выхаваўчага працэсу. Абмеркаванне таго, у якой форме выпускнікі будуць здаваць іспыты ў канцы гэтага навучальнага года, праходзіць па ўсёй вобласці. Сваім меркаваннем падзяліліся педагогі Гомельскага раёна. Яны прааналізавалі розныя варыянты і знайшлі, на іх погляд, менш стрэсавы як для вучняў, так і для іх бацькоў: адзін нацыянальны іспыт па рускай ці беларускай мове і тры ЦТ на выбар па прадметах, якія патрэбны для паступлення. 
   Што да ВНУ, то адбіраць патэнцыйных абітурыентаў яны маглі б падчас сумоўяў, скажам, у сакавіку-красавіку. Гэта яшчэ не экзаменацыйная пара, так што хлопцы не будуць моцна хвалявацца, але ўжо канец навучальнага года і самы час вызначыцца з будучай прафесіяй. Настаўнікі перадалі і погляд бацькоў на будучыя змены. Напрыклад, адным не зразумела, навошта іх дзецям прапануюць здаваць прадметы, якія не патрабуюцца для паступлення, напрыклад матэматыку. Іншыя, наадварот, падтрымліваюць гэтую прапанову, паколькі перакананыя, што кожны чалавек павінен валодаць базавымі ведамі. 
 Таксама на сустрэчы гаварылі аб развіцці галіны, рэалізацыі маладзёжнай палітыкі і ідэалогіі.

афiцыйна