ru by

Адрас адміністрацыі:
246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай:
8-(0232) 28-48-00
E-mail: (для дзелавой перапіскі) oir@cenadm.gov.by

Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў
Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
4 2022

Рух па рэканструяваным Сяльмашаўскім мосце адкрылі ў Гомелі

 
У Гомелі адкрылі пасля рэканструкцыі рух па Сяльмашаўскім пуцеправодзе - важнай транспартнай артэрыі горада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко звярнуў увагу, што ў Беларусі захавалася традыцыя рабіць сацыяльна значныя падарункі да 7 Лістапада. І менавіта такім падарункам для гамяльчан стала сённяшняе адкрыццё.
Паводле слоў губернатара, у краіне, у вобласці напрацаваны традыцыі інжынернай школы. "Яны даюць магчымасць, выкарыстоўваючы найноўшыя тэхналогіі, у кароткія тэрміны ўзвесці 600-метровае збудаванне з 20 пралётамі. Як нас запэўніваюць, надзейнае і бяспечнае ў эксплуатацыі", - сказаў ён.
Сяльмашаўскі мост - стратэгічна важны аб'ект для горада, падкрэсліў кіраўнік рэгіёна. Пуцеправод злучае мікрараён Гомсельмаш з Цэнтральным і Савецкім раёнамі абласнога цэнтра. "Сутачны транспартны паток набліжаецца да 200 тыс. машын. Будаўнікі пастараліся. Выканалі ўсе работы менш як за 9 месяцаў", - удакладніў Іван Крупко.
"Улічваючы вялікую значнасць пуцеправода для транспартнай структуры нашага горада, будаўнікі працавалі вельмі ўдарна. Калі патрабавалася - кругласутачна", - адзначыў старшыня Гомельскага гарвыканкама Пётр Кірычэнка. Ён удакладніў, што работы былі выкананы вельмі сур'ёзныя: заменены некаторыя бэлькі, адрамантаваны, умацаваны апоры, апорныя канструкцыі і г.д. Пры капітальным рамонце прымяняліся самыя сучасныя матэрыялы, дадаў мэр.
На ўрачыстым адкрыцці пуцеправода кіраўнікі вобласці, горада падзякавалі ўсім, хто працаваў на важным аб'екце, і ўручылі заслужаныя ўзнагароды.
Павіншаваў гараджан з адкрыццём пуцеправода і надыходзячым Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі і памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ.
Дырэктар філіяла "Мостабудаўнічае ўпраўленне нумар 4" ААТ "Мостабуд" Яўген Мачэча расказаў, што пасля капрамонту прынцыпова змянілася схема работы збудавання. "Зменшылася колькасць дэфармацыйных швоў - гэта дазваляе ехаць больш плаўна. З'явіліся маналітныя накладныя тратуары, шырокія, прасторныя, каб людзям было камфортна ісці. Вынікам адназначна задаволены", - падзяліўся кіраўнік.
Пасля таго як сімвалічная чырвоная стужачка была перарэзана, першай па пуцеправодзе праехала тэхніка арганізацый, якія былі заняты пры рамонце моста.