ru by

Адрас адміністрацыі:
246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай:
8-(0232) 28-48-00
E-mail: (для зваротаў грамадзян) cenadm@cenadm.gov.by
(для дзелавой перапіскі) oir@cenadm.gov.by

Помнік княгіні Ірыне Іванаўне Паскевіч
Помнік княгіні Ірыне Іванаўне Паскевіч
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
17 2022

Віншаванне З Днём народнага адзінства ад кіраўніцтва Гомельскай вобласці

Паважаныя жыхары Гомельскай вобласці!
   Гомельскія абласны выканаўчы камітэт і абласны Савет дэпутатаў горача і сардэчна віншуюць Вас З Днём народнага адзінства! 
    17 верасня-не проста знамянальная дата для Беларусі. У гэты дзень мы нізка кланяемся памяці тых, хто сваёй барацьбой, сваёй апантанай верай у правую справу набліжаў уз'яднанне беларускага народа. Мінулі дзесяцігоддзі, але і сёння радасць тысяч уз'яднаных сем'яў адгукаецца ў сэрцы кожнага суайчынніка. А дзень 17 верасня навекі застанецца знакавым пунктам адліку ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці. 
   Сіла Беларусі ў адзінстве народа. Ад грамадзянскай салідарнасці і асабістай адказнасці кожнага залежыць будучыня нашай краіны. Сёння жыхары Гомельшчыны працуюць на вытворчасці і ў полі, будуюць дамы і дарогі, удасканальваюць сістэмы аховы здароўя і адукацыі, тым самым уносячы годны ўклад у агульную справу ўмацавання дзяржавы. Няхай наша згуртаванасць і стваральная энергія забяспечаць мір і спакой, будуць залогам дынамічнага развіцця Гомельскай вобласці і ўсёй Айчыны. 
    Дарагія землякі! У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаем вам, вашым сем'ям здароўя і дабрабыту, стабільнасці і працвітання, радасці і шчасця! Са святам! 

Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта,  І. І. Крупко
Старшыня Гомельскага  абласнога Савета дэпутатаў  Е. А. Зянкевіч

афiцыйна