ru by

Адрас адміністрацыі:
246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай:
8-(0232) 28-48-00
E-mail: (для зваротаў грамадзян) cenadm@cenadm.gov.by
(для дзелавой перапіскі) oir@cenadm.gov.by

Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў
Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
3 2022

Лукашэнка анансаваў новыя меры па спрашчэнні будаўніцтва прыватных дамоў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця ў Мінску новага будынка 9-й гарадской дзіцячай паліклінікі анансаваў новыя меры па спрашчэнні будаўніцтва прыватных дамоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Учора мне на стол паклалі ўказ аб будаўніцтве асабістага, прыватнага жылля. У нас там была страшная бюракратыя. Усё здымаем - які чалавек хоча будаваць дом, няхай будуе. Ніхто туды хадзіць не павінен. Чалавек адказвае сам - сваёй галавой, сваёй сям'ёй, сваімі дзецьмі. Які дом пабудуеш, у такім і будзеш жыць. Прыблізна ў гэтым канцэпцыя", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, указ будзе падпісаны ў бліжэйшы час. Прыблізна такія ж рашэнні будуць прыняты і па шматкватэрных дамах. "Мы да канца гэтага года, яшчэ раз падышоўшы да будаўніцтва, спросцім будаўніцтва жылля, у тым ліку і іншых памяшканняў", - адзначыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што беларусы будуць прыемна здзіўлены новымі рашэннямі ў жыллёвым будаўніцтве. "У цэнаўтварэнні па жыллі (у Мінску перш за ўсё) мы сур'ёзна, я лічу, пасунуліся. Мы цяпер загружаем трэсты, а не рознае жуллё, якое брала крэдыты ў банку, а потым у тры разы даражэй прадавала кватэры. Павінны будаваць па мінімальных цэнах, і людзям крыўдна не будзе, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Прыватным кампаніям, калі яны хочуць удзельнічаць у будаўніцтве жылля і наогул у будаўніцтве, трэба ствараць сваю базу".