Шчыра запрашаем у Цэнтральны!
Цэнтральны раён з'яўляецца цэнтрам культурнага жыцця горада Гомеля: па колькасці яго славутасцяў, а таксама культурных падзей, якія адбываюцца на яго тэрыторыі, яго сапраўды можна назваць сэрцам горада.
Менавіта з цэнтральнай часткi горад Гомель пачаў сваё развіццё. Так ужо павялося гістарычна, што менавіта тут сканцэнтравана культура, навука і галоўныя славутасці горада, гэта месца правядзення найбуйнейшых культурных і спартыўных мерапрыемстваў.
Тут любяць праводзіць свой адпачынак шматлікія жыхары паўмільённага горада, менавіта сюды прыводзяць гасцей і турыстаў. І кожны раз Цэнтральны раён адкрываецца для іх з розных бакоў, застаючыся пры гэтым вечна маладым, добраўпарадкаваным і сучасным.
Цэнтральны раён ганарыцца надзвычай прыгожым паркам з палацам Румянцавых-Паскевічаў - жамчужынай Беларусі, старадаўнімі будынкамі - узорам класічнай архітэктуры і, вядома ж, нашымі людзьмі, якія стварылі раён такім, якім яго можна ўбачыць сёння: прыгожым і чыстым, утульным і добраўпарадкаваным.
Даведаўшыся пра дасягненні і пазнаёміўшыся з выдатнымі мясцінамі Цэнтральнага раёна, вы абавязкова захочаце на свае вочы ўбачыць ўсю яго прыгажосць.